Урачыстае адкрыццё выставак у Новым замку

Вярнуцца да падзей
16 Кастрычнік

16 кастрычніка ва ўстанове культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” адбылося ўрачыстае адкрыццё выставак “Саюзная крэпасць” і “Смаленская крапасная сцяна ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Выстаўкі прадастаўлены дзяржаўным федэральным музеем “Смаленская крэпасць” у рамках дамовы аб супрацоўніцтве з Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем.

Ва ўрачыстым адкрыцці выставак прынялі ўдзел Генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў Гродна Феадосій Аляксандравіч Уладышэўскі,
загадчык навукова-метадычнага аддзела дзяржаўнага музея “Смаленская крэпасць” Дзям’ян Валер’евіч Валуеў,
галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аксана Мікалаеўна Коханава,
дырэктар установы культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” Юрый Віктаравіч Кітурка.