28 лістапада ў Сенатарскай зале Новага замка адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Беларускі народны: код нацыянальнай якасці. Шэдэўры народных мастакоў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”.
Да выставы падабраны творы найбольш характэрныя для эпохі і значныя для кожнага народнага мастака БССР і Рэспублікі Беларусь, а менавіта – З.І. Азгура, А.А. Анікейчыка, І.В. Ахрэмчыка, А.В. Бараноўскага, А.А. Бембеля, В.К. Бялыніцкага-Бірулі, Г.Х. Вашчанкі, В.В. Волкава, А.К. Глебава, В.А. Грамыкі, Л.М. Гумілеўскага, М.В. Данцыга, Я.А. Зайцава, А.М. Кашкурэвіча, А.М. Кішчанкі, Р.У. Кудрэвіч, О.П. Марыкса, П.В. Масленікава, І.Я. Міско, Г. Г. Паплаўскага, М.А. Савіцкага, С.І. Селіханава, У.І. Стэльмашонка, В.К. Цвіркі, В.П. Шаранговіча, Л. Д. Шчамялёва.
Ганаровае званне народнага прысвоена мастакам, чыя творчасць складае “залаты фонд” выяўленчага мастацтва Беларусі. Звяртаючыся да творчай біяграфіі кожнага з іх, можна прасачыць асноўныя этапы развіцця беларускага мастацтва, яго стылістычныя змены. Тэмы і вобразы іх твораў складаюць маляўнічую палітру жыцця эпохі ў яе шматграннай праяве.
Экспанаванне выставы пройдзе з 29 лістапада 2024 года па 26 студзеня 2025 года.
Номер тэлефона: 8 (0152) 71-86-83; (33)3250058