28 лютага 2018 г. адбылося ўрачыстае ўручэнне білетаў БРСМ. У зале Старога замка, у экспазіцыі “Салдацкі доўг імі выкананы свята” сабраліся гродзенскія школьнікі і ганаровыя госці.
З прывітальным словам перад сабраўшыміся выступіла ветэран вайны, франтавая связістка, заслужаны выкладчык Гродзенскага гуманітарнага каледжа, сябра Савета ветэранаў Ленінскага раёна Валянціна Пятроўна Баранава.
Ганаровыя госці ўручылі білеты новым сябрам БРСМ. А пасля супрацоўнікі музея правялі экскурсію па экспазіцыі, прысвечанай падзеям Вялікай Айчыннай вайны.