Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей прыняў удзел у V Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”, які адбыўся ў Мінску 2-4 снежня 2022 г.
Падчас урачыстага адкрыцця музею была ўручана Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за плённую дзейнасць па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.
Акрамя работы на экспазіцыйнай пляцоўцы супрацоўнікі музея выступілі ў дзелавой і дэманстрацыйнай праграмах.
Па выніках правядзення конкурсу прафесійнага майстэрства музей атрымаў Дыплом ІІ ступені ў намінацыі “За лепшае музейнае выданне” за навукова-папулярнае выданне “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Першыя 100 гадоў”.
Прадстаўляем фотасправаздачу.