Сёння, 29 мая, у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры праходзіць другі дзень VI Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”.
У дэманстрацыйнай праграме выступіла загадчык літаратурнага аддзела Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Анастасія Грушэўская.
На прыкладзе тэматычнага занятка з майстар-класам “Кветка Радзімы – васілёк” удзельнікі форуму пазнаёміліся з практычнай дзейнасцю ў навукова-адукацыйнай рабоце музея.