13 снежня 2024 года ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў ХХІІ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь».
З прывітальным словам перад гасцямі мерапрыемства выступіў намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык, які паведаміў, што за ўсю гісторыю правядзення такога ўнікальнага конкурсу 2024 год – самы рэкордны. На конкурс было пададзена 1722 заяўкі ад ўдзельнікаў.
Другі год запар наш музей стаў дыпламантам конкурсу ў намінацыі “Музей года” (паднамінацыя “Рэспубліканскія/ абласныя (у тым ліку мінскія гарадскія) музеі”).
Віншуем пераможцаў!
Падрабязнасці па спасылцы: https://www.belarustourism.by/news/nazvany-pobediteli-xxii-respublikanskogo-turisticheskogo-konkursa-poznay-belarus-2024-/