Віншуем узнагароджаных!

Вярнуцца да падзей
5 Кастрычнік

Штогод у другую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў культуры.

Напярэдадні прафесійнага свята ганаровымі граматамі і падзякамі былі адзначаны 58 работнікаў культуры Гродзенскай вобласці. Старшы навуковы супрацоўнік Смародзінава Юлія Аляксандраўна ўзнагароджана падзячным лістом Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, навуковы супрацоўнік Тарасюк Вольга Аляксееўна ўзнагароджана ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь узнагароджаны калектыў УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” за плённую дзейнасць па развіццю ўязнога і ўнутранага турызму.

Віншуем усіх супрацоўнікаў устаноў культуры з прафессійным святам!