Штогод у другую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў культуры.
Напярэдадні прафесійнага свята ганаровымі граматамі і падзякамі былі адзначаны работнікі культуры Гродзенскай вобласці.
Падзякай старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана мастак-рэстаўратар I катэгорыі Ціхінская Вольга Аляксандраўна.
Малодшы навуковы супрацоўнік Лісоўская Вікторыя Алегаўна ўзнагароджана ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Віншуем усіх супрацоўнікаў устаноў культуры з прафессійным святам!