Выстаўка “Арсенал: ваенная зброя ў гістарычным кантэксце” з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея адкрылася 23 кастрычніка 2024 года ў Музеі “Замкавы комплекс “Мір”.
Выставачны праект з’яўляецца не толькі знаёмствам з гісторыяй, але і сапраўдным далучэннем да духу той эпохі, калі кожны прадмет быў напоўнены сэнсам і значнасцю.
На выстаўцы прадстаўлена халодная і агнястрэльная зброя, ваенны рыштунак, армейскія мундзіры і іх элементы, а таксама ўзнагароды, жэтоны, кукарды перыяду XVIII–XIX стст.
Убачыць зброю і ацаніць, як у ёй пераплятаюцца мастацтва і рамяство, задумацца аб нашай спадчыне, аб уплыве вайны на чалавецтва ў цэлым і лёсы народаў у прыватнасці, змогуць усё жадаючыя.
Выстаўка будзе працаваць да 24 кастрычніка 2025 г. у выставачнай зале ўстановы “Замкавы комплекс “Мір”.
Падрабязнасці па спасылцы https://mirzamak.by/news/torzhestvennoe-otkrytie-vystavki-arsenal-voennoe