У Гродзенскай абласной філармоніі 6 верасня прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 80-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці.
Супрацоўнікі нашага музея падрыхтавалі выстаўку з фондавых калекцый.
Ганаровыя госці і наведвальнікі мерапрыемства мелі магчымасць пазнаёміцца з узорамі прадукцыі прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці.
На выстаўцы прадстаўлена прадукцыя гродзенскай і лідскай абутковых фабрык, гродзенскай тытунёвай фабрыкі, лідскага завода харчовых канцэнтратаў, прадпрыемстваў “Азот”, “Хімвалакно”, завода карданных валаў і інш.
Асаблівую ўвагу прыцягнулі вырабы Л.М. Мягковай (шклозавод “Нёман”, г.Бярозаўка): дэкаратыўнае блюда “Цаліна” (1950-1960-я гг.), кампазіцыя “Ляціце, галубы” (1976), кампазіцыя “Зімовыя кветкі” (1981), сервіз “Беларускі” (1990), кампазіцыя “Жыццё перамагае” (1995).