Выстаўка “Дзівосны свет вышыўкі”

Вярнуцца да падзей
14 май

З 24 мая 2025 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы пачне працу выстаўка “Дзівосны свет вышыўкі”. Экспазіцыя выстаўкі прадэманструе калекцыю вышываных прац 1950 – 1960-х гг. з фондаў музея, якія выкарыстоўваліся як дэкаратыўны элемент хатняга інтэр’ера. Сярод экспанатаў – карціны, пано, абрусы, дарожкі, сурвэткі, кашпо, ігольніцы і інш., выкананыя ў тэхніках вышыўкі: крыж, паўкрыж, гладзь, мярэжка, рышэлье.