З 25 лютага 2025 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы, будзе экспанавацца выстаўка “Папяровыя выцінанкі ў інтэр’еры сялянскага жылля ў Беларусі” з фондаў музея.
Выстаўка будзе створана на аснове прадметаў музейнай калекцыі “Народнае і самадзейнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. У калекцыі прадстаўлены папяровыя вырабы вядучых майстроў выцінанкі: А.Ф.Аўчыннікава, Н.П.Шурак, Н.А.Клімко.
Сярод экспанатаў выстаўкі – папяровыя аконныя фіранкі, карункі для ўпрыгожвання паліц, бэлек на столі, дзвярных вушакоў, рамак для фотаздымкаў, абразоў, а таксама сурвэткі і іншыя вырабы.