З 25 лютага 2025 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстаўка “Папяровыя выцінанкі ў інтэр’еры сялянскага жылля ў Беларусі” з фондаў музея.
У экспазіцыі выстаўкі: папяровыя ручнікі на абразы, фіранкі на вокны, карункі для ўпрыгожвання паліц, бэлек і сцен народнага майстра А.Ф.Аўчыннікава (Гродна).
Адзін з раздзелаў выстаўкі дэманструе традыцыйныя выцінанкі-выбіванкі навагрудскіх майстроў Н.П.Шурак і Н.А.Клімко.