З 4 кастрычніка 2025 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстаўка “Ручнік як атрыбут звычаяў, традыцый і абрадаў беларусаў” з фондаў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, якая знаёміць з традыцыямі абрадавага выкарыстання ручнікоў у радзінна-хрэсьбіннай, вясельнай, пахавальна-памінальнай абраднасці беларусаў.
Сярод экспанатаў – тканыя ручнікі, якія бытавалі на тэрыторыі Гродзеншчыны ў канцы ХІХ – першай палове ХХ ст.