Выстаўка “Ты – мост, па якім да мяне мінуўшчына ў госці прыходзіць”, прымеркаваная да Дня кнігалюбаў

Вярнуцца да падзей
1 жнівень

У Музеі Максіма Багдановіча з 31 ліпеня працуе выстаўка “Ты – мост, па якім да мяне мінуўшчына ў госці прыходзіць”, прымеркаваная да Дня кнігалюбаў.

9 жніўня адзначаецца Сусветны дзень кнігалюбаў – асаблівы дзень, калі свет згадвае пра найвялікшы скарб чалавецтва – кнігу. Гэта не проста зборнік старонак, а жывая крыніца мудрасці, натхнення і бясконцых магчымасцей. У дзень кнігалюбаў віншаванні прымаюць усе, хто мае дачыненне да кніг: пісьменнікі, літаратуразнаўцы, работнікі друкарняў і кнігарняў, бібліятэкары, а таксама ўсе шчырыя аматары чытання.

Сярод вядомых кнігалюбаў былі і беларускія пісьменнікі: Пімен Панчанка, Анатоль Іверс, Яўгенія Янішчыц, Іван Навуменка, Максім Танк, Янка Брыль. Для іх кніга з’яўлялася жывым суразмоўцам, настаўнікам, адданым сябрам на жыццёвым шляху, неад’емнай часткай жыцця і крыніцай натхнення.

Да ўвагі наведвальнікаў на выстаўцы прадстаўлены:

  • -кнігі “Янук Сяліба” М. Танка (1943), “Снежныя грамніцы” Я. Янішчыц (1970), “Сорак трэці” І. Навуменкі (1976), “Жыву ў бацькоўскім краі” А. Іверса (1982), “Дзе начуе жаўранак” П. Панчанкі (1983), “Блакітны зніч” Я. Брыля (2004),
  • -унікальныя фотаздымкі, на якіх мы бачым аўтараў сярод сваіх чытачоў: партрэты М. Танка (1941), П. Панчанкі (1976), Я. Брыля (1976), І. Навуменкі (1981).

 Запрашаем на выстаўку!

Кошт – 20 капеек!

Музей працуе з 10.00 да 19.00, панядзелак – выхадны.