Выстаўка “У карагодзе беларускіх народных святаў. Каляды”

Вярнуцца да падзей
17 снежань

З 15 снежня 2024 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы пачала працаваць выстаўка “У карагодзе беларускіх народных святаў. Каляды” (з фондаў музея).

Сярод экспанатаў – выцінанкі з серыі “Каляды” Т.Нікіцік, пано “Каляды” гродзенскага гуртка вышыўкі “Паэзія ў нітках”, саламяныя маскі У.Казлова, керамічныя цацкі М.Шапіленкі і С.Круглаполавай, навагоднія тэкстыльныя паштоўкі Т.Кузняцовай, цацкі з воўны Л.Кухарэнкі і іншыя вырабы, у якіх увасоблены святочныя калядныя і навагоднія матывы.