Выстаўка “Забытая даўніна: старадаўнія прафесіі і рамёствы беларусаў”

Вярнуцца да падзей
12 жнівень

Выстаўка “Забытая даўніна: старадаўнія прафесіі і рамёствы беларусаў” Музея гісторыі Гарадніцы знаёміць наведвальнікаў з прафесіямі гарбара, стальмаха (калёсніка), рымара, шаўца, бондара, каваля і іншымі, якія бытавалі ў Беларусі ў ХІХ – 1-й пал. ХХ ст. На выстаўцы прадстаўлена звыш 100 прадметаў са збораў музея.

Майстры-бондары выраблялі з драўляных клёпак посуд, які быў прызначаны для зберагання і дастаўкі прадуктаў, вадкіх і сыпучых рэчываў.

Стальмаства – гэта выраб транспартных сродкаў: вазы, экіпажы, сані, а таксама колы, дугі, палазы.

Рымар вырабляў неабходныя ў гаспадарцы рэчы са скуры: хамуты, сёдлы, аброці і шоры, абіўку для конных павозак і інш.

 

Да рамёстваў, звязаных з апрацоўкай скуры, належаць кушнерства (выраб футраў), гарбарства (выраб скуры для пашыву абутку), шавецтва (вытворчасць разнастайнага абутку).

Майстры-кавалі падкоўвалі коней, выраблялі прылады працы, што складалі аснову сялянскай гаспадаркі: плугі, матыкі, сякеры, нажы, рыдлёўкі, цвікі і многае іншае. Таксама з кузні паходзілі зашчапкі, вароты і агароджы, прадметы побыту і нават зброя.

У ХХІ ст. з-за хуткага развіцця навукі і тэхналагічнага працэсу многія прафесіі трансфармавалі свае назвы ў іншыя, а некаторыя зусім перасталі існаваць. Выстаўка “Забытая даўніна: старадаўнія прафесіі і рамёствы беларусаў” запрашае здзейсніць падарожжа ў свет рэчаў, створаных рукамі нашых продкаў.