У перыяд з 10 па 13 ліпеня 2025 г. адбудзецца XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” (асобныя мерапрыемствы пройдуць 8, 9 і 14 ліпеня 2025 г.).
Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць:
10 ліпеня-урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця фестывалю;
11 ліпеня – канцэрт ” Саюзная дзяржава запрашае…”;
12, 13 ліпеня – XXXIV Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск”;
8, 9, 10 ліпеня – XXIII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс “Віцебск”;
13 ліпеня – цырымонія і гала-канцэрт закрыцця фестывалю і інш.
Падрабязней можна азнаёміцца на афіцыйным сайце фестывалю: https://fest-sbv.gck.by/.