З 10 лютага 2024 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстаўка “Цудоўны свет керамікі”, якая дэманструе прыгажосць і цуд мастацтва, народжанага з гліны і агню рукамі педагога-кераміста Святланы Міхайлаўны Круглаполавай і яе вучняў – навучэнцаў узорнай студыі мастацкай керамікі “Казачная гліна” (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Прамень” г.Гродна). Сярод экспанатаў выстаўкі прадстаўлены дэкаратыўныя кампазіцыі, пано, посуд, дробная пластыка, цацкі-свістулькі, сувеніры.
Педагог-кераміст С.Круглаполава лічыць адметным напрамкам дзейнасці ўзорнай студыі далучэнне юных выхаванцаў да свету сучаснага керамічнага мастацтва праз традыцыі, развіццё дзіцячай ініцыятывы і падтрымку аўтарскага бачання. Пры гэтым захоўваюцца і важнейшыя якасці дзіцячых твораў – непасрэднасць, свабода фантазіі і яркая вобразнасць.