З 14 па 21 кастрычніка была праведзена рэспубліканская акцыя “У музей усёй сям’ёй”

Вярнуцца да падзей
23 Кастрычнік

З 14 па 21 кастрычніка была праведзена рэспубліканская акцыя “У музей усёй сям’ёй”. Акцыю падтрымаў і Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.
21 кастрычніка ў Новым замку наведвальнікаў чакаў маштабны квэст “У пошуках скарбу”, які разгарнуўся ва ўсіх залах музея.

Калектыў нашага музея з задавальненнем дапамагаў дзецям рабіць паштоўкі для сваіх бацькоў: праходзіў майстар-клас па гербарызацыі раслін “Паштоўка для матулі” і майстар-клас “Прыгожа літары выводзім мы пяром…”

Наведвальнікі нашага музея апрабавалі сябе ў настольных гульнях, а для самых маленькіх была створана пляцоўка дзіцячых малюнакаў “Я люблю сваю сям’ю”.