З 14 снежня 2019 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы пачне працу выстаўка “Залатое чарадзейства” са збораў музея.
Экспазіцыя выстаўкі прадэманструе традыцыйны плецены саламяны посуд гаспадарча-бытавога прызначэння (каробкі, гарцы, меркі, місы, шыяны, кублы) пачатку ХХ ст., а таксама творы сучаснага мастацкага саломапляцення: скульптуры, саломапластыку (фігуркі лялек, жывёл і птушак), галаўная ўборы, падвясныя дэкаратыўныя канструкцыі “павукоў”, навагоднія цацкі, калядныя маскі, утылітарна-дэкаратыўныя вырабы (вазы, куфэркі, шкатулкі, цукерачніцы, кошыкі) майстроў з Гродна, Ліды і Мінска Л.Главацкай, А.Лось, Л.Лось, Н.Ямельянчык, Л.Блохавай, Т.Блудавай, К.Валабуевай, М.Ярэмчык.