Выстаўка «Помніш, калі я спаткаўся з табою…», прымеркаваная да 128-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Вярнуцца да падзей
29 Лістапад

З 27 лістапада ў Музеі Максіма Багдановіча дзейнічае выстаўка «Помніш, калі я спаткаўся з табою…», прымеркаваная да 128-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У творах М.Багдановіча каханне – гэта прыгожае, светлае пачуццё, сагрэтае асаблівай цеплынёй і шчырасцю.

Сапраўдным паэтычным шэдэўрам інтымнай лірыкі з’яўляецца «Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю…»). На думку некаторых даследчыкаў, М.Багдановіч прысвяціў «Раманс» Ганне Какуевай – сястры яго гімназічных сяброў. Ганне прысвечаны і цыкл вершаў «Мадонны», паэма «Вераніка», вершы «Учора шчасце толькі глянула нясмела… », «Уймитесь, волнения страсти», «Четвертной акростих».

На выстаўцы экспануюцца рэдкія выданні твораў М.Багдановіча:

  • «Вянок паэтычнай спадчыны» (Мюнхен-Нью-Ёрк, 1960)
  • «Выбраныя творы» (Мінск, 1940)
  • «Творы М.Багдановіча» (Мінск, 1927)
  • «Вершы» (Мінск, 1981)
  • «Зорка Венера» (Мінск, 1991)

Песні на вершы Максіма Багдановіча – цудоўны ўзор спалучэння музыкі і паэзіі. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены:

  • Л.М.Абеліёвіч «Рамансы паводле тэкстаў М.Багдановіча» (Мінск, 1982)
  • грампласцінка «Вянок» (Ленінград, 1989)

Музыку прыроды і песеннай душы чалавека здольныя ўспрыняць і раскрыць нашы сучасныя творцы. Кожны аўтар пачуццё прыгожага разглядае і адлюстроўвае па-свойму. На выстаўцы экспануюцца кнігі беларускіх пісьменнікаў:

  • Г.Самойла «Зоркі над маўклівай адзінотай» (Мінск, 2011)
  • Л.Кебіч «На беразе белай ракі» (Мінск, 2010)
  • Н.Чакліна-Гарбачова «Качели» (Гродна, 2009)
  • Н.Мацяш «Я Вас люблю… » (Брэст, 1998)
  • М.Шаўчонак «Искорка сердца» (Слонім, 2006)
  • Р.Баравікова «Рамонкавы бераг» (Мінск, 1974)
  • Я.Янішчыц «Пара любові і жалю» (Мінск, 1983)
  • Б.Ермашкевіч «Зямлі маёй нераўнавага» (Мінск, 2007)
  • Я.Насута «Жыццё пражыць – не поле перайсці» (Гродна, 2012)
  • І.Пятрова «Звезда моя Альриша» (Гродна, 2007)

Запрашаем на выстаўку! Уваход для ўсіх – 5 капеек!

Музей працуе з 10.00 да 18.00

Увага!!! З 9 снежня 2019 года мы працуем без выходных.