Паважаныя наведвальнікі!
Запрашаем вас 21 лютага адзначыць разам з намі ў музеі Міжнародны дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода.
Прапануем вам прыняць удзел у музейнай дыктоўцы (12.00) і квіз-гульні “Беларуская вандроўка” (14.30).
Таксама вы зможаце даведацца пра цікавыя прадметы з геральдычнымі сімваламі з фондаў нашага музея падчас лекцыі “Геральдычны свет Гародні” (16.00).
Усе мерапрыемствы праводзяцца ў Новым замку па папярэднім запісе!
Тэлефоны: 55-06-08, 71-86-88, +375 (29) 543-24-41, +375 (29) 776-65-88.
Колькасць месцаў абмежавана!
Уваход вольны!