Запрашаем на майстар-клас па гербарызацыі “Захаваем прыгажосць прыроды разам”

Вярнуцца да падзей
20 Верасень

20 верасня наш музей наведалі вучні 1 класа 18 школы. Для навучэнцаў супрацоўнікі аддзела прыроды правялі майстар-клас па гербарызацыі “Захаваем прыгажосць прыроды разам”.

На гэтым майстар-класе дзецям расказалі аб правілах збору і сушкі раслін, кожны зрабіў сабе на памяць віншавальную паштоўку з выкарыстаннем сухіх кветак.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць гэты майстар-клас!

Падрабязнасці па тэлефоне: 71-21-41 (аддзел прыроды)