Паважаныя жыхары і госці горада Гродна!
5 кастрычніка ў 17.00 у Новым замку адбудзецца мерапрыемства “Адзін дзень з жыцця горада. Гродна часоў Антонія Тызенгаўза”!
У праграме мерапрыемства:
- ▪️ Тэатралізаванае прадстаўленне “З вуснаў Антонія Тызенгаўза”;
- ▪️ Ансамбль старадаўняй музыкі “Шэдэўры барока”, што дазволіць адразу перанесціся ў XVIII стагоддзе, калі Гродна стаў цэнтрам культурнага і эканамічнага жыцця Еўропы.
Падчас мерапрыемтсва вы зможаце больш даведацца пра дыпламата, грамадскага дзеяча і рэфарматара, Антонія Тызенгаўза, які ўнёс бясцэнны ўклад у развіццё рэгіёнуа таксама пачуць займальныя гісторыі аб горадабудаўнічых рэформах, эканамічным росквіце і культурным жыцці таго часу.
Пачатак у 17.00. Новы замак. Унутраны двор. Падрабязнасці чытайце ў праграме.
Колькасць квіткоў абмежавана!
Чакаем сустрэчы з вамі!
Кошты:
- ▪️ Квіток з канцэртнай праграмай “Шэдэўры барока”: 30 руб.
- ▪️ Квіток з пешаходнай экскурсіяй: 30 руб.
- ▪️ Уваходны квіток толькі на экспазіцыю: 7 руб. (дарослыя), 5 руб. (школьнікі)
5 кастрычніка каса працуе з 10.00 да 20.00.
Квіткі можна набыць загадзя ў касе Новага замка.
Тэлефоны для даведак:
71-86-88, +375 (29) 77-66-588 (МТС), +375 (29) 614-82-35 (А1)