Урачыстае адкрыццё дапоўненай экспазіцыі “Генацыд беларускага народа на Гродзеншчыне”

Вярнуцца да падзей
5 май

Урачыстае адкрыццё дапоўненай экспазіцыі “Генацыд беларускага народа на Гродзеншчыне”

5 мая, напярэдадні Дня Перамогі, у Новым замку адбылося адкрыццё дапоўненай экспазіцыі “Генацыд беларускага народа на Гродзеншчыне”.

На ўрачыстасці выступілі Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь А.І.Швед і старшыня Гродзенскага аблвыканкама У.С.Каранік. Дырэктар музея Ю.В.Кітурка пазнаёміў гасцей з экспазіцыяй, прадставіў артэфакты з месца масавага пахавання ахвяр нацыстаў каля Наваельні ў Дзятлаўскім раёне і інтэрактыўны стол, які змяшчае інфармацыю пра генацыд беларускага народа на Гродзеншчыне: шталагі для ваеннапалоных, яўрэйскія гета, звесткі пра спаленыя вёскі, успаміны сведак, дакументы, фотахроніка і інш.

Артэфакты і многія дакументы былі сабраны і перададзены ў музей пракуратурай Гродзенскай вобласці.