ЗВАРОТЫ

Вярнуцца

ЗВАРОТЫ

Паважаныя наведвальнікі!

Звароты падаюцца заяўнікамі на беларускай ці рускай мове ў пісьмовай ці электроннай форме, а таксама выкладаюцца ў вуснай форме. Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (кур’ерам), па пошце, у ходзе асабістага прыёму.

Пісьмовыя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, павінны змяшчаць:

– найменаванне арганізацыі або пасаду асобы, якім накіраваны зварот;

– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна;

– адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);

– выклад сутнасці звароту;

– асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

– найменаванне арганізацыі або пасаду асобы, якім накіраваны зварот;

– поўнае найменаванне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;

– выклад сутнасці звароту;

— прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;

– асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы.

Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны дакладным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, дадаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.

Пісьмовыя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:

– выкладзены не на беларускай або рускай мове;

– не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

— не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месцазнаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);

— не змяшчаюць асабістага подпісу грамадзяніна (грамадзян) або асабістага подпісу кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, заверанай пячаткай юрыдычнай асобы;

– змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;

– Змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;

– падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, і да іх не прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы;

– звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянска-працэсуальным, гаспадарча-працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

— звароты змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі, у тым ліку калі заўвагі і (або) прапановы, унесеныя ў кнігу заўваг і прапаноў, не адносяцца да дзейнасці гэтай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, не датычацца якасці вырабляемых (рэалізуемых) імі тавараў, выкананых работ, аказваемых паслуг;

– прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

— заяўнікам пададзены паўторны зварот, у тым ліку ўнесены ў кнігу заўваг і прапаноў, і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

– З заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай заявы.

Пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, — не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.

У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходны здзяйсненне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнікам у тэрмін не пазней за адзін месяц з дня, наступнага за днём паступлення зваротаў, накіроўваецца пісьмовае апавяшчэнне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.

Графік прыёму грамадзян і юрыдычных асоб па асабістых пытаннях адміністрацыяй музея праводзіцца па адрасе: г.Гродна, вул.Замкавая, 20.

Дырэктар: Кітурка Юрый Віктаравіч

Першая пятніца кожнага месяца з 08.00 – да 13.00

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце:

Рапінчук Алена Іосіфаўна

Другая пятніца кожнага месяца з 08.00 – да 13.00

Намеснік дырэктара па АХД:

Полудзень Сяргей Мікалаевіч

Трэцяя пятніца кожнага месяца з 08.00 – да 13.00

 

Установа культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Звярнуцца ва ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама Вы можаце наступнымі спосабамі:

напісаць пісьмовы зварот і накіраваць яго на адрас: 230023 г. Гродна, вул.Ажэшкі, 3, упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама;

запісацца на асабісты прыём да кіраўніцтва ўпраўлення культуры па тэлефоне 71-73-06