Выстава

Вярнуцца да падзей

Выстаўка “Ад старонкі да кінастужкі”

Место: Музей Максима Богдановича

У Музеі Максіма Багдановіча з 27 лістапада працуе выстаўка “Ад старонкі да кінастужкі”, прымеркаваная  да Дня беларускага кінематографа.

Дзень беларускага кінематографа адзначаецца штогод 17 снежня. Менавіта ў гэты дзень у 1924 годзе выйшла пастанова Савета Народных Камісараў “Аб кінавытворчасці ў БССР”. У той жа дзень пры Наркамасветы было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі “Белдзяржкіно”. У 1928 годзе была заснавана кінастудыя “Савецкая Беларусь”, а ў 1996 годзе кінастудыя атрымала новую назву – «Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”».

За сто гадоў існавання беларускага кінематографа знята каля 200 кінастужак. Значная колькасць кінафільмаў знята па матывах твораў беларускіх пісьменнікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча і іншых.

Да ўвагі наведвальнікаў на выстаўцы прадстаўлены вядомыя экранізаваныя творы:

  • Я.Купала “Раскіданае гняздо”,
  • Я. Колас “Дрыгва”,
  • М. Садковіч “Георгий Скорина”,
  • Я. Баршчэўскі “Выбраныя творы”,
  • У. Караткевіч “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Дзікае паляванне караля Стаха. Чорны замак Альшанскі”,
  • В. Быкаў “Воўчая зграя”,
  • І. Шамякін “Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч”.

Таксама экспануецца аўтограф аповесці В. Быкава “Сотнікаў”, фотаздымак В. Быкава на здымках кінафільма па аповесці “Трэцяя ракета” (1960-я), паштоўкі з ілюстрацыямі да паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” (2014), паштоўка з выявай У. Караткевіча ў эпізадычнай ролі ў фільме “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (2010).

Запрашаем на выстаўку!

Кошт 20 капеек!

Музей працуе з 10.00 да 18.00, панядзелак – выхадны.