Музей Максіма Багдановіча

Музей Максіма Багдановіча

Асноўная экспазіцыя Музея Максіма Багдановіча і экспазіцыя “Гродзеншчына літаратурная” размешчаны ў драўляным доме пабудовы 1888 г., які з’яўляецца помнікам гісторыі мясцовага значэння і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у складзе гістарычнага цэнтра г.Гродна.

 

Музей Максіма Багдановіча

 

 

У экспазіцыі дэманструюцца матэрыялы, якія апавядаюць аб жыцці і творчасці выдатнага беларускага паэта М.Багдановіча, літаратурна-грамадскім руху на Беларусі ў канцы XІХ – пачатку ХХ стст., творчай спадчыне таленавітых паэтаў і пісьменнікаў Гродзеншчыны, а таксама прадметы гарадскога побыту і інтэр’еру канца XІХ – пачатку ХХ стст.