У Палацы Рэспублікі 9 студзеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва.
За значны ўклад у рэалізацыю творчых праектаў па захаванні традыцыйнай культуры Беларусі і правядзенне каравай-фэсту “Бацькава булка” высокай узнагароды ўдастоены аўтарскі калектыў у складзе намесніка начальніка аддзела культурна-асветнай работы, мастацтваў і навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Вольгі Багдановіч, старшыні Свіслацкага Аляксандра Версоцкага і намесніка старшыні праўлення Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Алены Чыкавай.
За плённую працу па захаванні традыцый вырабу габеленаў спецыяльнай прэміяй адзначана метадыст Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Алена Шунейка.
Акрамя таго, за значны ўклад у захаванне гістарычнай памяці і праўды пра Вялікую Айчынную вайну і рэалізацыю праектаў “Апошнія сведкі” (вынікам якога стала выданне аднайменнай кнігі), “Генацыд. Без права на жыццё» спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены Генеральная пракуратура, Беларускае тэлеграфнае агенцтва і Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія. Разам з Генеральным пракурорам краіны Андрэем Шведам на сцэну паднімалася старэйшы пракурор аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці Наталля Змітрэвіч.