Бакі падвялі папярэднія вынікі супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў у сферы культуры ў 2024 годзе, адзначыўшы станоўчую дынаміку ў правядзенні сумесных мерапрыемстваў. Абмяркоўваліся таксама планы на бліжэйшую перспектыву, у тым ліку правядзенне ў кастрычніку бягучага года Дзён культуры і Дзён кіно Беларусі ў Таджыкістане, падрыхтоўка творчых работнікаў з Таджыкістана ў беларускіх ВНУ, гастрольная дзейнасць.
Удзельнікі сустрэчы канстатавалі, што народы Беларусі і Таджыкістана павінны захоўваць агульныя каштоўнасці, гістарычную блізкасць і багацце нацыянальных культур дзеля міру, стабільнасці і ўзаемаразумення ў рэгіёне, падкрэслілі ў МЗС.