Фотавыставу “Наш Афон” прадставіў наведвальнікам абласны мастацкі музей Масленікава ў Магілёве

Вярнуцца да навін
24 Верасень

Выстава “Наш Афон” фотамастака Костаса Асіміса адкрылася 24 верасня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Экспазіцыя стала вынікам змацаванага мемарандумам супрацоўніцтва магілёўскага музея і Бранскага абласнога мастацкага музейна-выставачнага цэнтра. Прадстаўленыя на ёй здымкі – амаль 300 работ – расказваюць пра святую гару Афон, якая ўжо амаль 40 гадоў застаецца галоўнай тэмай жыцця і творчасці вядомага майстра Костаса Асіміса.

“У свой час дзякуючы фатографу быў выратаваны і адрэстаўрыраваны ўнікальны старадаўні фотаархіў рускага Панцеляймонавага манастыра, у якім захоўваюцца рэдкія фота часоў нямецкай акупацыі, зробленыя ў той час іераманахам Васіліем, – расказалі ў музеі. – Менавіта Костас Асіміс аднавіў знакаміты здымак, на якім адлюстравана, як пры раздачы хлеба бедным манахам ля сцен манастыра таямнічым чынам з’яўляецца Прасвятая Багародзіца – у языках полымя ціхмяна прымаючая міласціну”.

Жыхары і госці Магілёва з дапамогай здымкаў майстра змогуць пазнаёміцца з гісторыяй зараджэння і развіцця рускага манаства, а таксама акунуцца ў дзіўны свет жыцця Афона. Выстава прадоўжыцца да 18 кастрычніка.

БЕЛТА