Купалаўскі тэатр запусціў акцыю на білеты для дзяцей на паказ казкі “Гісторыя шакаладнага дрэва”

Вярнуцца да навін
31 май

Купалаўскі тэатр запусціў акцыю на білеты для дзяцей на паказ казкі “Гісторыя шакаладнага дрэва”, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Купалаўскі тэатр да Дня абароны дзяцей запусціў акцыю “Лета пачынаецца ў Купалаўскім”. Так, для ўдзелу ў ёй неабходна падпісацца на акаўнт тэатра ў Instagram. Спампаваць акцыйны флаер і прад’явіць яго пры куплі білетаў на паказ казкі “Гісторыя шакаладнага дрэва” 1 чэрвеня. Для ўсіх удзельнікаў акцыі, якія паспелі спампаваць флаер 31 мая да 17.00, білет на паказ абыдзецца Br2.

“Дзеці ў тэатры – самыя доўгачаканыя госці і самыя строгія крытыкі. Яны лепш за ўсіх распазнаюць хлусню і няшчырасць на сцэне. Таму дзіцячыя спектаклі ствараюцца з асаблівай увагай, каб кожны юны тэатрал адчуў дыханне сапраўднай казкі”, – адзначылі ў тэатры.

БЕЛТА