Міжнародны фестываль “Анімаёўка-2024” пройдзе з 25 па 27 верасня

Вярнуцца да навін
22 жнівень

XXVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка” пройдзе з 25 па 27 верасня ў Магілёве і Магілёўскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства культуры.

У ходзе фестывалю адбудзецца конкурс анімацыйных фільмаў, конкурс дзіцячай анімацыйнай творчасці, конкурс дзіцячага выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. У конкурс анімацыйных фільмаў дабаўлена намінацыя “Лепшы анімацыйны серыял”.

Для ўдзелу ў фестывалі гэтага года заяўлена 317 фільмаў з 47 краін. З іх у конкурсе анімацыйных фільмаў – 248 карцін, а ў конкурсе дзіцячай анімацыйнай творчасці – 69. У конкурсе дзіцячага выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці заяўлена 132 работы з Беларусі.

Таксама сярод краін – удзельніц Чэхія, Аўстралія, Бельгія, Індыя, Узбекістан, Рэспубліка Карэя, Японія, Канада, Малайзія, Швейцарыя. Упершыню ў конкурсах фестывалю прымуць удзел В’етнам і Трынідад і Табага.

Вынікі фестывалю аб’явяць на ўрачыстым закрыцці 27 верасня.

БЕЛТА