XXIV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Мала93ечна – 2025” пройдзе 13 і 14 чэрвеня 2025 года, паведамілі БЕЛТА ў Палацы культуры Маладзечна.
Паглыбіцца ў фестывальную атмасферу жыхары і госці горада змогуць задоўга да названых дат. Старт музычнаму марафону арганізатары дадуць ужо 10 чэрвеня штодзённымі канцэртнымі праграмамі творчых калектываў Мінскай вобласці і агульнарэспубліканскімі акцыямі на цэнтральнай плошчы і ў Палацы культуры Маладзечна, прэзентацыямі кніг і літаратурных праектаў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Багдановіча, шматлікімі мастацкімі майстар-класамі, паказамі тэатральных пастановак для гледачоў рознага ўзросту ў Мінскіх абласных драматычным тэатры і тэатры лялек “Батлейка”, а таксама сустрэчамі з вядомымі творчымі людзьмі на прадпрыемствах і ва ўстановах раёна.
Падрабязней можна азнаёміцца па спасылке БЕЛТА