У выставачнай зале Нацыянальнага гістарычнага музея адкрылася часовая экспазіцыя Расійскага нацыянальнага музея музыкі “Чайкоўскі. Шчасце быць артыстам”, прысвечаная 185-годдзю з дня нараджэння выдатнага рускага кампазітара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Экспазіцыя створана на аснове архіўных дакументаў і фатаграфій з фондаў Расійскага нацыянальнага музея музыкі. Як расказаў генеральны дырэктар музея музыкі Міхаіл Брызгалаў, выстава ахоплівае 30-гадовы перыяд творчасці кампазітара. “Гэта перыяд напісання самых вядомых твораў – балетаў “Лебядзінае возера”, “Шчаўкунок”, “Спячая прыгажуня”, сімфоній, опер “Яўген Анегін”, “Пікавая дама” і іншых музычных твораў”, – адзначыў ён.
Падрабязней можна азнаёміцца па спасылке БЕЛТА