Фотавыставу “Памяць у аб’ектыве – 80 гадоў подзвігу”, прысвечаную 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прадставілі ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На выставе прадстаўлена каля двухсот фатаграфій 1940-2000-х гадоў. Гэта ўнікальныя здымкі з фронту, памятныя фотапартрэты родным і блізкім ад салдат з сямейных архіваў, фотахроніка ваенных карэспандэнтаў, фотакарткі з памятнымі надпісамі, уцалелыя ў час Вялікай Айчыннай вайны: “Ад сына салдата”, “На памяць родным і блізкім”, “Чакай мяне і я вярнуся”. Таксама ў ёй можна ўбачыць тэматычныя цыклы работ сучасных фатографаў – членаў Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў – і серыю фатаграфій Чаюкова з фондаў Музея гісторыі горада Мінска.
Падрабязней можна азнаёміцца па спасылке БЕЛТА