Кожны народ мае права ганарыцца сваёй культурнай спадчынай і таленавітымі людзьмі. Сярод найбольш яркіх і значных прадстаўнікоў беларускай культуры вылучаецца асоба Францыска Скарыны. Ён увайшоў у нашу гісторыю як першадрукар, вучоны, асветнік і гуманіст. Чалавек выключна шырокай эрудыцыі, сэнс сваёй дзейнасці Францыск Скарына бачыў у служэнні народу. Ён імкнуўся наблізіць сваіх суайчыннікаў да здабыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.
Падрабязней можна азнаёміцца па спасылке БЕЛТА