22 і 23 студзеня 2024 г. на базе ДТЗУ «Маладзёжны тэатр эстрады» запланавана правядзенне 2 этапа адборачных тураў да ХXII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» і XXXIII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» у рамках XXXIII Міжнароднага фестывалю Віцебску» (у рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні фанаграмы).
У праслухоўваннях 2 этапы нацыянальнага адбору да міжнародных конкурсаў фестывалю прымуць удзел пераможцы рэгіянальных адборачных тураў, а таксама прадстаўнікі падпарадкаваных Міністэрству культуры арганізацый.
🗓 Графік правядзення праслухоўванняў:
22.01.2024 (панядзелак) –
09.30 – 11.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў 2 этапа да дзіцячага музычнага конкурсу і лёсаванне;
11.00 – 15.00 – праслухоўванне ўдзельнікаў да дзіцячага музычнага конкурсу і падвядзенне вынікаў;
23.01.2024 (аўторак) –
09.30 – 11.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў 2 этапа да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні і лёсаванне;
11.00 – 15.00 – праслухоўванне ўдзельнікаў 2 этапа да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні (дарослыя), падвядзенне вынікаў.
Для ўдакладнення арганізацыйных пытанняў просьба звяртацца ў канцэртны аддзел ДТЗУ “Маладзёжны тэатр эстрады” (тэл. 319 19 49; 272 71 58; 358 45 66;)
Па выніках 2 этапа рашэннем экспертнай групы, склад якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры, будзе вызначана па 10 удзельнікаў да дзіцячага музычнага конкурсу і да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні для ўдзелу ў фінале нацыянальнага адбору.
Фінал нацыянальнага адбору да міжнародных конкурсаў пройдзе 16 сакавіка 2024 г.
З Інструкцыяй аб правядзенні адборачных тураў да Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск” і Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск” можна азнаёміцца на сайце Міністэрствы культуры.