У Мінску ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства праходзіць рэспубліканская выстава-конкурс “Лёд. Кветкі. Фантазія”.
“Мы праводзім гэты конкурс каля 30 гадоў. І з кожным годам хлопцы ўсё больш нас здзіўляюць сваімі работамі. Яны выкананы з прыроднага матэрыялу з выкарыстаннем навагодніх дэкаратыўных элементаў”, – адзначыла загадчыца аддзела прыкладной батанікі і фітадызайну Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Таццяна.

