Музеем ажыццяўляецца выдача пісьмовага паведамлення аб тым, што заключэнне (дазвольны дакумент) на вываз культурных каштоўнасцей не патрабуецца (адносна культурных каштоўнасцей, не ўключаных у адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца меры нетарыфнага рэгулявання ў гандлі з трэцімі краінамі, прадугледжаны Пратаколам аб мерах нетарыфнага рэгулявання ў адносінах да трэціх краін да Дагавору аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года (дадатак № 7) (падпункт 25.11.2 Пераліку).
Для атрымання пісьмовага паведамлення прадстаўляюць наступныя дакументы і (або) іншыя звесткі:
– заяву па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры, з указаннем інфармацыі аб уласніку культурнай каштоўнасці, аб падставах узнікнення ў яго права ўласнасці на заяўленую да вывазу культурную каштоўнасць, а таксама аб падставах узнікнення ў заяўніка, які не з’яўляецца ўласнікам гэтай культурнай каштоўнасці, права валодання ёй;
– фатаграфіі найбольш характэрнай праекцыі кожнай культурнай каштоўнасці памерам не менш за 10х15 см (у выпадку афармлення калекцыі або камплекта культурных каштоўнасцей асобна фатаграфуецца кожны з прадметаў або група прадметаў) у двух экзэмплярах у раздрукаваным выглядзе і (або) спіс з апісаннем заяўленых да вывазу культурных каштоўнасцей, фотафіксацыя якіх абцяжарана або немэтазгодна, у двух экзэмплярах у раздрукаваным выглядзе;
– дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
Пісьмовае паведамленне выдаецца на працягу 10 дзён, а ў выпадку запыту дакументаў і звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 20 дзён.
Тэл. 71-86-83, 8-033-325-00-58
Актуальная інфармацыя з рэквізітамі аплаты дзяржаўнай пошліны дадзена сайце Міністэрства культуры (Kultura.by/административные процедуры/управление профессионального искусства). Спасылка на сайт Міністэрства культуры: https://www.kultura.by/administrativnye-protsedury/
Рэквізіты для аплаты дзяржаўнай пошліны: реквизиты