Выстава
Выстаўка “Велікодная радасць”

З 10 па 30 красавіка 2025 г. у фае Музея гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстаўка з фондаў музея “Велікодная радасць”.
У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлены яйкі велікодныя, выкананыя ў тэхніцы вашчэння майстрыхамі Г.Зайко (Гродзенскі раён, а.г.Сапоцкін, 1980-я гг.), Г.Сапешка (Гродзенскі раён, в.Гінавічы, 1970-я гг.).
Сярод экспанатаў выстаўкі – форма для пасхі (Расійская Імперыя, ХІХ ст.), гродзенскія велікодныя вербы майстрыхі Д.Кавалёнак, тэкстыльныя паштоўкі В.Міхайлавай (г.Мінск, 2014 г.), дэкаратыўная кампазіцыя “Велікоднае дрэва” І.Перагінец і Д.Перагінец (г.Гродна, 2016 г.), велікодныя яйкі з гліны, дрэва, тканіны і іншых матэрыялаў.
СПАСЫЛКІ
Error: Contact form not found.