Выстава
Выстаўка “На хвалях памяці”
З 13 лютага 2026 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы працуе выстаўка дэкаратыўна-мастацкіх вырабаў з натуральнай скуры “На хвалях памяці”, падрыхтаваная майстэрняй Пярвухіных. У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлены: дэкаратыўныя насценныя пано, вазы, вокладкі для кніг і альбомаў, памятныя медалі, жаночыя ўпрыгажэнні. У сваіх працах майстры выкарыстоўваюць розныя тэхнічныя прыёмы: скураную пластыку, інтарсію, цісненне, пляценне, чаканку, жывапіс.
Таццяна Аляксееўна Пярвухіна нарадзілася 2 лютага 1955 г. Скончыла сярэднюю школу № 16 г.Гродна. Працавала мастаком-афарміцелем на заводзе карданных валаў.
Ігар Барысавіч Пярвухін (01.04.1951 – 12.01.2024). Скончыў сярэднюю школу № 2 г.Гродна. Працаваў мастаком-афарміцелем на розных прадпрыемствах горада. Валодаў мастацкай тэхнікай апрацоўкі металу: чаканка, траўленне, ліццё.
Аляксей Ігаравіч Пярвухін нарадзіўся 11 чэрвеня 1974 г. Скончыў сярэднюю школу № 2 г.Гродна. Мастацкай апрацоўкай скуры займаецца з 1995 г.
Майстэрня Пярвухіных існуе і дзейнічае звыш 30 гадоў. Прадстаўленыя на выстаўцы працы – вынік імкнення майстроў да ўдасканальвання сваіх творчых замыслаў, пошука гармоніі і прыгажосці. Выстаўка, якая экспануецца ў Музеі гісторыі Гарадніцы, – 22-я па ліку.
СПАСЫЛКІ
Error: Contact form not found.