Ліст-трохкутнік Скапец Марыі Аляксандраўне

Ліст з фронту радавога Скапца Міхаіла Мікалаевіча да сваёй жонкі Скапец Марыі Аляксандраўны, датаваны 11 кастрычнікам 1944 года. Ліст напісаны на рускай мове алоўкам на адрас: “БССР / Белостокская обл. / Крынковский район / г.п. Большая Берестовица / д. Берестовичаны”, паверх стаць штамп палявой пашты. На адвароце складзенага трохкутніка прастаўлены спецыяльны штэмпель “ПРОСМОТРЕНО Военной Цензурой 27014”, побач стаіць штамп сарціровачнага пунта ваеннай пашты.
У лісце Міхаіл Скапец з пяшчотай звяртаецца да сваёй жонкі Марусі, сына Юрачкі, бацькоў і сястры Марыі. Расказвае аб тым, што знаходзіцца ў 21 км ад Каўна (сучасны г. Каўнас). Дае настаўленні жонцы, каб клапацілася аб развіцці сына і берагла сябе. Піша, што літоўцы такія ж людзі як і мы, але не разумее іх мову, скардзіцца, што не можа нічога купіць, бо няма і што вельмі дарагі хлеб. Просіць бацьку паклапаціцца аб тым каб сям’я была забяспечана прадуктамі харчавання і абуткам. Спадзяецца, што хутка дашле новы ліст з фронту. Перадае прывітанне ўсім родным.

Ліст-трохкутнік Скапец Марыі Аляксандраўне

Ліст з фронту радавога Скапца Міхаіла Мікалаевіча да сваёй жонкі Скапец Марыі Аляксандраўны, датаваны 9 верасня 1944 года. Напісаны на рускай мове алоўкам на адрас: “БССР / Белостокская обл. / Крынковский район / г.п. Большая Берестовица / д. Берестовичаны / Скапец Марии Александровне”. Указаны адрас адпраўлення: “Рязанская область поч. отд. Сельцы / п./п. 07163 от / Скапец Михаил Николаевич”. На адвароце складзенага трохкутніка прастаўлены штампы паштовых аддзяленняў с. Сяльцы і в. Крынкі, а таксама трохкутны штамп ваеннай пошты “Красноармейское / письмо / БЕСПЛАТНО”.
Міхаіл Скапец у лісце да сваёй жонкі звяртаецца “дорогая жена Маруся”. Перадае палымянае прывітанне і просіць не сумаваць аб ім. Піша: “когда победим врага тогда свидимся”. М.Н. Скапец паведамляе, што ў яго ўсё добра, толькі турбуецца аб жонцы і сыне Юрку. Раіць не высылаць фотаздымкаў, бо магчыма хутка адправяць “на защиту Родины”. Звяртаецца да жонкі з просьбай пакласці ў пісьмо больш паперы, каб мог пісаць больш лістоў да іх.

Ліст-трохкутнік чырвонаармейца Скапца Міхаіла Мікалаевіча

Ліст з фронту радавога Скапца Міхаіла Мікалаевіча да сваёй жонкі Скапец Марыі Аляксандраўны, датаваны 8 кастрычніка 1944 года. Напісаны на рускай мове алоўкам на адрас: “БССР / Белостокская обл. / Крынковский район / п. Большая Берестовица / д. Берестовичаны / Скапец Марии Александровне”. На адвароце складзенага трохкутніка прастаўлены спецыяльны штэмпель “ПРОСМОТРЕНО Военной цензурой 24727”, побач стаіць штамп паштовай службы.