Адкрыццё мастацкай выставы Андрэя Філіповіча “Рэтраспекцыя прыгажосці”

Вернуться к событиям
17 Январь

19.01.2017 г. у 17.00 гадзін у Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы Андрэя Філіповіча “Рэтраспекцыя прыгажосці”. Аўтар нарадзіўся ў Гродна, скончыў Гродзенскае вучылішча мастацтваў імя Цёткі, мастацкі факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта, удзельнік шматлікіх міжнародных і рэгіянальных выставак і пленэраў, творы знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях беларускіх і еўрапейскіх.

У лёгкай свабоднай жывапіснай тэхніцы мастак прадставіў свой уласны погляд на існаванне чалавека ў навакольным свеце. Ён прапануе гледачу прыняць удзел у эмацыянальным дыялогу, які вядзе праз умоўную прастору, што ўбірае ў сябе прыродныя і гарадскія краявіды, рамантычныя жаночыя постаці, ствараючы адметнае эстэтычнае асяроддзе. Вобразы гістарычных асоб уносяць дадатковы інтэлектуальны акцэнт у асэнсаванне духоўнай спадчыны мінулага.

Выстава працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 10.00 да 17.30.

Кошт білетаў: для школьнікаў – 60 капеек, для студэнтаў і пенсіянераў – 80 капеек, для астатніх наведвальнікаў – 1 рубель.