Адкрыццё персанальнай выставы Станіслава Кузьмара “Ціхае жыццё спыненага імгнення”

Вернуться к событиям
15 Октябрь

14 кастрычніка ў Новым замку адкрылася персанальная выстава ваўкавыскага жывапісца Станіслава Кузьмара. Скончыўшы аддзяленне графікі акадэміі мастацтваў, мастак і зараз значную частку сваіх твораў афармляе ў такой тэхніцы – асабліва гэта праяўляецца ў выяўленні архітэктуры. Аўтар актыўна працуе ў кніжнай графіцы. У свой час адзначыўся аздабленнем кнігі «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Вось і зараз многія карціны Станіслава Андрэевіча патыхаюць сярэднявеччам – ваяры, гатычныя пані. Таксама мастак звяртаецца да традыцыйных пейзажаў – маляўнічыя пейзажы, зімовыя ды вясновыя, роднай Ваўкавышчыны.