Адкрыццё выставы “ART-панарама 2016”

Вернуться к событиям
15 Октябрь

Пачуць жывапісны твор і апынуцца ўнутры светлавой інсталяцыі прапануе штогадовая выстава “АRT-панарама”. Трэці год выстава прадстаўляе моладзевае мастацтва Беларусі ў розных аспектах творчасці, дэманструе інавацыі ў вобласці выяўленчага мастацтва і знаёміць з новымі імёнамі.

Рэспубліканская выстава “Арт-панарама 2016” у гэтым годзе ўключае творы 24 мастакоў з розных гарадоў Беларусі. Кожны з іх мае мастацкую адукацыю, многія з’яўляюцца стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
Адкрыццё выставы адбудзецца 20.10.2016 у 16 гадзін у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі ў Сенатарскай зале Новага замка (Замкавая, 20). Запрашаем усіх жадаючых!