Адкрыццё персанальнай выставы Станіслава Кузьмара “Ціхае жыццё спыненага імгнення”

Вернуться к событиям
11 Октябрь

14.10.2016 Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей запрашае на адкрыццё персанальнай выставы мастака Станіслава Кузьмара “Ціхае жыццё спыненага імгнення”, якое адбудзецца ў Авальнай зале Новага замка ў 16 гадзін.

У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя творы, выкананыя аўтарам за апошнія дзесяць гадоў. С. Кузьмар – мастак, які тонка адчувае ледзьве ўлоўныя імгненні навакольнага жыцця. Тонка і віртуозна пераносіць мастак іх на свае творы, дорачы ім другое жыццё, ціхае, паэтычна-лірычнае, напоўненае багаццем вытанчаных формаў і складаных колеравых адносін, пабудаваных на нюансах.