Адкрыццё выстаўкі “Вялікдзень – свята святаў”

Вернуться к событиям
18 Март

24 сакавіка 2016 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы адкрываецца выстаўка “Вялікдзень – свята святаў”, створаная на аснове фондавых калекцый музея, твораў вядучых гродзенскіх народных майстроў, прыватных збораў калекцыянера паштовак Л.Ліс. Выстаўка пазнаёміць з гісторыяй Вялікадня, традыцыямі яго святкавання ў праваслаўных і каталікоў.

Своеасаблівым акцэнтам выстаўкі стане ўнікальны збор велікодных яек, сабраных першым дырэктарам музея Юзафам Ядкоўскім у 1930-х гг. у Аўгустоўскім і Сувалкаўскім паветах. Сярод экспанатаў выстаўкі – жывапісныя працы, керамічныя і фларыстычныя кампазіцыі на пасхальную тэматыку, велікодныя паштоўкі пач. ХХ ст., выдадзеныя ў Германіі, Францыі, Польшчы, Расіі, а таксама велікодныя яйкі з гліны, дрэва, воўны, тканіны, бісеру, паперы і іншых матэрыялаў.

У рамках выстаўкі адбудуцца тэматычныя заняткі для вучняў пачатковых класаў па вырабе арыгінальных пасхальных сувеніраў.

Выстаўка працуе з 25.03.2016 г. па 20.05.2016 г. штодзённа (акрамя панядзелка) з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37. Даведкі па тэлефоне 72–16–69