У Музея Максіма Багдановіча 16 сакавіка 2016 г. з’явіўся новы сайт!

Вернуться к событиям
19 Март

Пераходзьце па спасылцы: http://bagdanovichmuseum.by/

Гродзенская вэб-студыя “Іквадарт” на дабрачыннай аснове распрацавала сайт, які стаў каштоўным падарункам да 30-годдзя з дня адкрыцця музея і 125-годдзя з Дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Сумесная праца вэб-студыі “Іквадарт” і супрацоўнікаў музея над сайтам пачалася ў 2015 г. Асноўная задача гэтага праекта ­ – стварэнне інфармацыйна насычанага,  яскравага, зразумелага  і даступнага шырокаму колу грамадства сайта музея.

Дзейнасць сайта накіравана на пашырэнне кола аматараў і прыхільнікаў паэзіі М.Багдановіча, папулярызацыю творчасці паэта,  прыцягненне наведвальнікаў рознага ўзросту не толькі г.Гродна, але і з-за мяжы.

З’яўленне сайта ў інтэрнэт-прасторы дае магчымасць кожнаму жадаючаму даведацца пра гісторыю стварэння музея, пра цікавыя факты з жыцця сям’і Багдановічаў у Гродне, а таксама пазнаёміцца з сучаснымі экспазіцыямі, відамі і формамі працы музея,  зрабіць віртуальны агляд мемарыяльных пакояў і літаратурных залаў, атрымаць звесткі аб выставах і мерапрыемствах. Ёсць магчымасць праз электронную пошту замовіць экскурсіі па выбару.

Дзякуем вэб-студыю “Іквадарт” за стварэнне сайта!

Шчыра запрашаем усіх у Музей Максіма Багдановіча!

На фота: Супрацоўнікі вэб-студыі “Іквадарт” наведалі Музей Максіма Багдановіча.

Калі Вас цікавіць, як ствараўся сайт, гл. http://marketing.by/keysy/yak-reklama-veb-study-z-garodn-zrab-la-kavalachak-samabytnay-belaruskay-kultury-bl-zhey-da-nas/.